07:26 14 лістапада 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.14
  • EUR2.41
  • 100 RUB3.17
Беларуская бягуха Эльвіра Герман

Эльвіра Герман выйграла спаборніцтвы па бегу з перашкодамі ў Польшчы

© AP / Martin Meissner
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
1710

Беларуская спартсменка апынулася мацнейшай у бегу на 100 метраў з бар'ерамі на Мемарыяле Камілы Скалімоўскай у польскім Хожуве.

МІНСК, 23 жні — Sputnik. Беларуска Эльвіра Герман выйграла спаборніцтвы ў бегу на 100 м з бар'ерамі на міжнародных спаборніцтвах у польскім Хожуве — Мемарыяле Камілы Скалімоўскай.

21-гадовая пераможца чэмпіянату Еўропы Эльвіра Герман атрымала перамогу з вынікам 12,87 секунды.

Памэла Дуткевіч з Германіі, якая ўзяла срэбра на Чэмпіянаце Еўропы, была дыскваліфікаваная. Спартсменка збіла першы бар'ер рукамі. Другое месца заняла немка Рыкарда Лобе, тройку замкнула полька Клаўдыя Сіцарж.

Тэги:
Лёгкая атлетыка, Эльвіра Герман, Польшча
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы