Беларусы прынялі ўдзел у адкрыцці Сусветных гульняў качэўнікаў

© Sputnik / Табылды КадырбековАдкрыццё Сусветных гульняў качэўнікаў
Адкрыццё Сусветных гульняў качэўнікаў - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Рэспубліка на трэціх гульнях прадстаўлена ў традыцыйных відах нацыянальнай барацьбы.

МІНСК, 3 вер — Sputnik. Беларускія спартсмены прынялі ўдзел ва ўрачыстым адкрыцці трэціх Сусветных гульняў качэўнікаў, якія пачаліся ў нядзелю 2 верасня ў Кыргызстане.

Цырымонія прайшла ў горадзе Чалпон-Ата Ісык-Кульскай вобласці Кыргызстана.

У адкрыцці прыняла ўдзел і беларуская арганізацыя — сцяг Беларусі пранеслі на іпадроме горада.

© Sputnik / Табылды КадырбековАдкрыццё Сусветных гульняў качэўнікаў
Открытие Всемирных игр кочевников - Sputnik Беларусь
Адкрыццё Сусветных гульняў качэўнікаў

Рэспубліка на трэціх гульнях прадстаўлена ў традыцыйных відах нацыянальнай барацьбы — алыш, гораш, пахлавані, а таксама казах курэса.

Усяго ў трэціх Сусветных гульнях качэўнікаў у бягучым годзе прымаюць удзел больш за 2 тысячы спартсменаў з 80 краін, якія будуць спаборнічаць у 37 відах спорту. У мінулым годзе ў агульнакамандным заліку перамагла краіна — гаспадыня гульняў — Кыргызстан.

Стужка навiн
0