МІНСК, 9 вер — Sputnik. Пераможцам на поўнай дыстанцыі Мінскага паўмарафону сярод мужчын стаў атлет з Эфіопіі Абаба Негеве Дэгефа, перадае карэспандэнт Sputnik.
Бягун пераадолеў 21,5-кіламетровы адрэзак за адну гадзіну, дзве хвіліны і 37 секунд. Другім, у хвіліне ад лідара, фінішаваў кеніец Кіптума Маё Кимаё. Трэцяе месца — у яшчэ аднаго прадстаўніка Кеніі — Жаэля Маіны Мвангі, ён саступіў пераможцу 16 секунд.
Першай сярод жанчын стала таксама бягуха з Кеніі Шэйла Яроціч. Другой стала беларуска Святлана Кудзеліч, якая адстала ад пераможцы адну секунду. Трэцяй стала бягуха з Эфіопіі Месерэт Гебрэ Дэкеба.
Беларусы добра паказалі сябе на "чвэрцьмарафонскай" дыстанцыі, заваяваўшы першыя тры месцы як сярод мужчын, так і сярод жанчын. Лепшым у 10,5-кіламетровым забегу стаў магілёвец Юрый Каптэр (32 хвіліны і 6 секунд), другі — бягун з Жыткавіч Сяргей Краўчэня (32:28), трэці — гамяльчанін Ілля Славенскі (32:50).
Самы масавы забег паўмарафон — 5,5-кіламетровы — стартаваў ля Палаца спорту ў 12:30. Сённяшні забег стане рэкордным за ўсю гісторыю правядзення мерапрыемства ў сталіцы, у ім бяруць удзел у агульнай складанасці каля 35 тысяч аматараў бегу.