18:50 14 лістапада 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.15
  • EUR2.43
  • 100 RUB3.16
Беларуская гімнастка Кацярына Галкіна

Кацярына Галкіна заваявала срэбра на ЧС па мастацкай гімнастыцы

© Photo: ВКонтакте / Belarus Gymnastics-Association
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
1310

Чэмпіянат свету па мастацкай гімнастыцы ў Сафіі працягнецца розыгрышам узнагарод ў індывідуальным мнагабор'і і групавых практыкаваннях.

МІНСК, 14 вер — Sputnik. Беларуская спартсменка Кацярына Галкіна заваявала срэбную ўзнагароду на Чэмпіянаце свету па мастацкай гімнастыцы, які праходзіць у Сафіі.

Беларуска ў практыкаванні з булавамі ўпэўнена выканала сваю кампазіцыю і атрымала ад арбітраў 18,900 бала. Яе дасягненне ўдалося перасягнуць толькі прадстаўніцы Расіі Дзіне Аверынай (19,000). Для расіянкі гэта ўжо трэцяя залатая ўзнагарода планетарнага форуму ў сталіцы Балгарыі.

На трэцім месцы апынулася сястра пераможцы Арына Аверына (18,850).

Другая беларуска Анастасія Салос выйшла на дыван спарткомплексу "Армеец" у практыкаванні са стужкай. Спартсменцы не ўдалося падняцца на п'едэстал — яна заняла пятае месца.

Кацярына Галкіна ў мінулым годзе таксама заваявала срэбра на сусветным форуме ў Пезаро.

Чэмпіянат свету па мастацкай гімнастыцы ў Сафіі працягнецца розыгрышам узнагарод у індывідуальным мнагабор'і — 14 верасня. На наступны дзень вызначацца наймацнейшыя ў групавых практыкаваннях.

Тэги:
Мастацкая гімнастыка, Сафія

Галоўныя тэмы