19:57 23 верасня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.08
  • EUR2.45
  • 100 RUB3.14
Валейбольная зборная Магілёўскай вобласці

Вялікі дзень фізічнай культуры прайшоў у Магілёве

© Sputnik / Мария Зуева
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
12 0 0

Як прайшло свята, глядзіце на фотаздымках Sputnik.

МАГІЛЁЎ 15 вер — Sputnik, Марыя Зуева. У суботу магілёўскія журналісты пры падтрымцы мэрыі зладзілі маштабнае фізкультурнае свята.

Вялікі дзень фізічнай культуры праводзіцца ў Магілёве чацвёрты год запар. Аўтар праекта і ідэйны натхняльнік мерапрыемства — журналіст і тэлевядучы тэлерадыёкампаніі "Магілёў" Андрэй Шуляк.

Тренер по кикбоксингу Дмитрий Мельников со своими воспитанниками
© Sputnik / Мария Зуева
Трэнер па кікбоксінгу Дзмітрый Мельнікаў са сваімі выхаванцамі

Малады чалавек упэўнены, што такія святы робяць нашу краіну яшчэ больш спартыўнай.

"Па статыстыцы Белстата, кожны чацвёрты ў Беларусі займаецца спортам, у тым ліку фізкультурай і фітнэсам. Я спадзяюся, дзякуючы нашаму святу ў гэтыя 25% ёсць і наш уклад. Мы ў гэта шчыра верым", — падзяліўся Андрэй Шуляк.

Центр туризма Криница предложил детям увлекательные испытания
© Sputnik / Мария Зуева
Цэнтр турызму "Крыніца" прапанаваў дзецям займальныя выпрабаванні

Вялікі дзень фізічнай культуры — гэта мноства інтэрактыўных пляцовак, прэзентацыі спартыўных секцый і школ Магілёва, сустрэчы з чэмпіёнамі.

Маскот футбольного Днепра против девчонок из могилевской Надежды
© Sputnik / Мария Зуева
Маскот футбольнага "Дняпра" супраць дзяўчынак з магілёўскай "Надзеі"

Спартыўнае свята праводзіцца ў Магілёве чацвёрты год запар.

Тэги:
Магілёў, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы