Касціцын сваім хет-трыкам увайшоў у гісторыю "Дынама"

© Photo : ХК "Северсталь"Форвард мінскага "Дынама" Андрэй Касціцын у гульні супраць "Северсталі"
Форвард мінскага Дынама Андрэй Касціцын у гульні супраць Северсталі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Форвард сціпла адзначыў: галоўнае, што каманда стала перамагаць, з'явіўся пазітыўну настрой.

МІНСК, 21 вер — Sputnik. Форвард мінскага "Дынама" Андрэй Касціцын стаў другім беларусам у складзе каманды, які забіў тры шайбы ў матчы за "зуброў" у КХЛ, піша "Прэсбол".

Напярэдадні ў Чарапаўцы мінчане абыгралі "Северсталь" у матчы рэгулярнага чэмпіянату КХЛ — 4:1. Хет-трыкам вызначыўся Андрэй Касціцын, яшчэ адну шайбу закінуў Тэему Пулкінен.

Раней тры шайбы ў КХЛ у складзе "Дынама" забіваў беларускі нападаючы Дзмітрый Мялешка. Ён адзначыўся хет-трыкам у сезоне-2010/11 у гульні супраць "Металурга" з Магнітагорска (4:3).

Касціцын прызнаўся, што ўсе тры шайбы ў вароты "Северсталі" спадабаліся яму больш за ўсё.

"Адна прыгажэй за другую. Галоўнае, што нарэшце пачалі перамагаць. І рабятам больш прыемна — настрой іншы! Усе на пазітыве. Трэба працягваць у тым жа духу. Гуляць у наступных матчах так, як супраць" Лакаматыва" і "Северсталі", — сказаў нападаючы. Яго словы прыводзіць прэс-служба "Дынама".

Паводле яго слоў, каманда стала менш памыляцца, пачала гуляць больш самааддана. "Магчыма, гэта і дае вынік. Плюс атрымліваецца хутчэй пераходзіць з абароны ў атаку. Да гэтага праводзілі занадта шмат часу ў сваёй зоне — не заставалася сіл бегчы наперад. Цяпер адчуваецца больш энергіі", — дадаў Касціцын.

Наступны матч мінчане правядуць 22 верасня ў Маскве супраць "Дынама".

"Зубры" па-ранейшаму займаюць апошняе месца на Захадзе — у актыве каманды пасля васьмі матчаў толькі пяць ачкоў.

Стужка навiн
0