Арына Сабаленка выйшла ў трэці круг турніру ва Ухане

© Photo : Twitter / WTAБеларуская тэнісістка Арына Сабаленка
Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка выйшла ў трэці круг турніру WTA, абыграўшы 6-ю ракетку свету ўкраінку Эліну Світоліну на турніры ў Кітаі.

МІНСК, 25 вер — Sputnik. Лепшая ракетка Беларусі Арына Сабаленка (20-я ў рэйтынгу WTA) абыграла ўкраінку Эліну Світоліну (6-я ў рэйтынгу WTA) на турніры ў катэгорыі "Прэм'ер" у кітайскім Ухане, прызавы фонд якога складае 2,7 мільёна долараў.

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка - Sputnik Беларусь
Беларускую тэнісістку Арыну Сабаленка WTA назвала "Прарывам месяца"

У сустрэчы першага круга Сабаленка сустракалася з іспанкай Карлай Суарэс Навара (WTA: 22). Нягледзячы на ​​няроўную гульню беларускі, яна усё-ткі змагла перамагчы іспанку — 7:6 (7:2).

У аўторак раніцай у матчы 1/16 фіналу Арына абыграла Эліну Світоліну з Украіны з лікам 6:4, 2:6, 6:1.

Наступнай саперніцай Сабаленка будзе пераможца матча паміж нямецкай тэнісісткай Ангелікай Кербер (WTA: 22) і амерыканкай Мэдысан Кіз (WTA: 18).

У турніры ва Ухане іншая беларуская тэнісістка, экс-першая ракетка свету Вікторыя Азаранка не змагла прыняць удзел, затое здолела палепшыць сваё становішча ў рэйтынгу WTA. Яна перамясцілася з 63-га на 54-е месца.

Стужка навiн
0