00:41 17 снежня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.12
  • EUR2.40
  • 100 RUB3.19
Каментатар Уладзімір Навіцкі

Біятлон без Навіцкага: у Беларусі з'явіцца новы спартыўны канал

© Sputnik / Владимир Нестерович
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
11 0 0

Новы канал будзе вяшчаць толькі ў інтэрнэце, транслюючы падзеі, якім "не хапіла месца" у эфіры "Беларусь 5".

МІНСК, 26 вер — Sputnik. Новы спартыўны канал з'явіцца ў Беларусі з 1 кастрычніка, трансляцыі будуць весціся выключна ў інтэрнэце, паведамілі ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.

"Белтэлерадыёкампанія запускае новы арыгінальны праект для заўзятараў — упершыню ў краіне з'явіцца паўнавартасны спартыўны інтэрнэт-канал. Пад назвай "Беларусь 5. Інтэрнэт" ён будзе даступны да прагляду з 1 кастрычніка 2018 года на сайце кампаніі www.tvr.by, дзе карыстальнікі змогуць знайсці яго ў адзін клік. Як і ў кожнага тэлеканала медыяхолдынга, у яго будзе свая арыгінальная сетка вяшчання, але транслявацца ён будзе толькі ў сетцы Інтэрнэт", — распавялі ў медыяхолдынгу.

Для зручнасці заўзятараў

Дырэктар "Беларусь 5" Павел Булацкі патлумачыў, што ў інтэрнэце будуць транслявацца матчы і праграмы, якім "не хапіла месца ў эфірнай сетцы". У першую чаргу гэта футбольныя паядынкі Лігі чэмпіёнаў, Лігі Еўропы, чэмпіянату Англіі, гульні КХЛ, тэнісных і іншых турніраў.

"Новы канал значна пашырыць магчымасці гледачоў пры выбары спаборніцтваў. Калі некаторыя спаборніцтвы будуць перасякацца па часе, то для зручнасці заўзятараў абедзве трансляцыі будуць паказаны ў прамым эфіры, і кожны сам вырашыць, што глядзець", — дадаў Булацкі.

Без Навіцкага і Антаняна

Галоўным адрозненнем новага спартыўнага канала стане адсутнасць у эфіры каментатараў — "Беларусь 5. Інтэрнэт" будзе ажыццяўляць вяшчанне толькі на інтэршуме.

"Вельмі часта не толькі ў нашай краіне, але і ў суседзяў мы чуем нараканні ў адрас каментатараў. Камусьці не падабаецца Навіцкі, камусьці — Баранаў, камусьц — Антанян і наадварот. Шмат у чым гэта залежыць ад густу кожнага тэлегледача, бо, напрыклад, музычныя прыхільнасці таксама ва ўсіх розныя: хтосьці слухае Пугачову, а хтосьці — Басту. Таму, ідучы насустрач пажаданням нашых тэлегледачоў, "Беларусь 5. Інтэрнэт" будзе вяшчаць толькі на інтэршуме, без каментара", — сказаў Булацкі.

Пра бліжэйшыя трансляцыі можна будзе даведацца ў эфіры "Беларусь 5", а новы канал будзе анансаваць спаборніцтвы на тэлеканале.

"Як у свой час мы сталі першым спартыўным каналам, так і цяпер хочам першымі запусціць падобны праект. Спачатку наш канал прадублюе некаторыя трансляцыі "Беларусь 5", але з часам будзе распрацавана арыгінальная сетка вяшчання. У інтэрнэце ён будзе даступны ў HD-фармаце і стане дадатковай рэкламнай платформай для букмекерскіх і піўных кампаній", — дадаў Павел Булацкі.

Тэги:
Спорт, Тэлебачанне, Павел Булацкі, Беларусь

Галоўныя тэмы