07:25 14 снежня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.12
  • EUR2.41
  • 100 RUB3.20
Беларуская лёгкаатлетка Аліна Талай

Аліна Талай пачала трэніравацца праз пяць дзён пасля аперацыі

© AFP 2018 / John MACDOUGALL
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
1110

Спартсменка спадзяецца, што да пачатку новага сезона зможа аднавіцца і выступіць на Еўрапейскіх гульнях. Глядзіце інтэрв'ю Аліны Талай проста са спартыўнай залы.

МІНСК, 28 вер — Sputnik. Беларуская лёгкаатлетка Аліна Талай вярнулася да трэніровак пасля аперацыі на назе, паведамляе Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі (БФЛА).

Талай перанесла аперацыю на назе тыдзень таму. Ужо праз пяць дзён бягуха вярнулася ў спартзалу і пачала працэс аднаўлення.

"Усё выдатна. Пяты дзень пасля аперацыі, я ўжо нешта раблю ў зале. Хачу ўсім сказаць, што нават калі ў вас цяжкая сітуацыя ў жыцці, нейкая траўма, заўсёды можна знайсці варыянты рашэння. Так што змагайцеся, будзьце моцнымі. Усім удачы", — сказала Талай у інтэрв'ю старшыні БФЛА Вадзіму Дзевятоўскаму.

Па словах Талай, ужо праз два месяцы яна зможа бегаць. "У студзені можна будзе спрынтаваць, скакаць і браць бар'еры. Можа быць, нават атрымаецца вярнуцца да зімовага сезону, але я не ўпэўненая. Але ўлетку дакладна", — працягнула Талай.

Лёгкаатлетка выказала надзею, што да мая зможа бегаць як раней ці нават хутчэй. Працэс рэабілітацыі, адзначыла Талай, праходзіць пад кіраўніцтвам аднаго з лепшых у свеце фізіятэрапеўтаў.

"Вядома, хацелася б выступіць на Еўрапейскіх гульнях, парадаваць нашых заўзятараў. Але, вядома, галоўная мэта — гэта Чэмпіянат свету", — сказала яна.

Тэги:
Лёгкая атлетыка, Аліна Талай, Беларусь

Галоўныя тэмы