19:47 16 лістапада 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.11
  • EUR2.40
  • 100 RUB3.20
Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка

Азаранка знялася з яшчэ аднаго турніру

© REUTERS / Jason DeCrow
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
1110

Пасля няўдачы ў Токіа беларуская спартсменка адправілася ў ЗША, СМІ пішуць, што спартсменка, верагодна, у гэтым сезоне ўжо не выйдзе на корт.

МІНСК, 2 кас — Sputnik. Экс-першая ракетка свету беларуска Вікторыя Азаранка знялася з турніра ў кітайскім Цяньцзіне, піша Tennis.Life.

Спаборніцтвы ў Цяньцзіне, прызавы фонд якіх амаль 627 тысяч долараў, стартуюць на будучым тыдні, 8 кастрычніка.

Нагадаем, раней 29-гадовая тэнісістка прапусціла турніры ва Ухане і Пекіне. На гэтым тыдні яна вярнулася ў ЗША. Журналісты бачылі яе ў заходнім Галівудзе, яна выходзіла з рэстарана.

21 верасня ў 1/4 фіналу турніру ў Токіа супраць італьянкі Камілы Георгі Азаранка не змагла завяршыць матч — спартсменка адчула боль у назе.

СМІ пішуць, што тэнісістка можа датэрмінова завяршыць сезон. А раней яна казала, што ёй патрэбна паўза, каб набрацца сіл і вярнуцца ў аптымальнай форме ў новым сезоне.

Тэги:
тэніс, Вікторыя Азаранка, Кітай, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы