15:15 21 кастрычніка 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.11
  • EUR2.42
  • 100 RUB3.21
Беларускі дзюдаіст Арцём Коласаў

Дзюдаіст Арцём Коласаў выйграў юнацкую Алімпіяду-2018

© Фото: НОК Беларуси
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
8 0 0

17-гадовы спартсмен прызнаўся, што ішоў да гэтай узнагароды цэлы год, эмоцыі зараз перапаўняюць.

МІНСК, 8 кас — Sputnik. Беларускі дзюдаіст Арцём Коласаў выйграў золата на юнацкіх Алімпійскіх гульнях у Аргенціне, паведамілі ў прэс-службе Нацыянальнага алімпійскага камітэта (НАК) Беларусі.

У фінале спаборніцтваў (вагавая катэгорыя да 55 кг) беларус быў мацней за прадстаўніка Манголіі Тэймуджына Ганбургета. 17-гадовы Коласаў атрымаў чыстую перамогу.

"Я вельмі рады гэтай перамозе, ішоў да яе цэлы год. Гэта была мая мэта. Зараз эмоцыі перапаўняюць. Супернікі трапіліся вельмі моцныя, асабліва ў фінале. Мангольскі дзюдаіст выдатна мяне паляпаў, але я быў лепш настроены. Ён мяне баяўся. Увогуле, як і я яго", — распавёў Коласаў.

Настаўнік беларускага спартсмена Аляксандр Шлык адзначыў, што план на сутычку быў рэалізаваны. Спецыяліст дадаў, што медаль быў для яго чаканы — трэнерскі штаб добра папрацаваў і падвёў Коласава да турніру.

"Гэта доўгачаканы медаль для нашай краіны і нашага дзюдо", — сказаў на заканчэнне ён.

Золата Коласава стала першым у скарбонцы беларускай каманды на юнацкай Алімпіядзе.

Тэги:
дзюдо, Юнацкія Алімпійскія гульні, Аргенціна, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы