Азаранка згуляе на Australian Open

© AP / Jason DeCrowБеларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка
Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Дырэктар турніру анансаваў вяртанне ў Мельбурн яшчэ адной топавай тэнісісткі.

МІНСК, 10 кас - Sputnik. Экс-першая ракетка свету беларуска Вікторыя Азаранка прыме ўдзел у Адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі па тэнісе ў наступным годзе, заявіў дырэктар турніру Крэйг Тайлі.

"Вікторыя Азаранка, двухразовая чэмпіёнка турніру, вернецца ў Мельбурн упершыню з 2016 года", - сказаў Тайлі, словы якога прыводзіць афіцыйны сайт WTA.

Разам з Азаранка ў турніры возьме ўдзел амерыканка Серэна Уільямс. Тайлі адзначыў, што Уільямс прыедзе ў Аўстралію ў студзені разам са сваёй сям'ёй. "Яна будзе сканцэнтраваная на перамозе", - дадаў ён.

Па словах Тайлі, за трафей таксама пазмагаюцца датчанка Караліна Вазняцкі, якой трэба будзе абараняць тытул, чэмпіёнкі турніраў Вялікага шлема 2018 года румынка Сімона Халеп, немка Ангеліка Кербер і японка Наомі Осака.

У 2019 годзе Australian Open пройдзе з 14 па 27 студзеня.

Раней паведамлялася, што Азаранка, якая прапусціла некалькі апошніх турніраў з-за траўмы нагі, збіраецца вярнуцца на корт напрыканцы снежня - яна выступіць у амерыканскім Оклендзе. Спаборніцтвы стартуюць у апошні дзень 2018 года і завяршацца 6 студзеня.

Азаранка два разы перамагала на Australin Open - у 2012 і 2013 гадах.

Стужка навiн
0