09:12 22 кастрычніка 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.11
  • EUR2.42
  • 100 RUB3.21
Барысаў-Арэна

Заўзятары БАТЭ прапанавалі ўсталяваць помнік Капскаму

© Sputnik /
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
810

Помнік найвялікшаму мэнэджару белфутбола хочуць усталяваць каля "Барысаў-Арэны".

МІНСК, 10 кас - Sputnik. Заўзятары барысаўскага БАТЭ хочуць усталяваць помнік старшыні праўлення клуба Анатолю Капскаму, які памёр 22 верасня, адпаведная петыцыя з'явілася на сайце change.org.

Капскі памёр 22 верасня на 53-м годзе жыцця пасля працяглай хваробы.

"Усталяванне помніка найвялікшаму футбольнаму менеджару і кіраўніку ФК БАТЭ Анатолю Анатольевічу Капскаму ў яго родным горадзе Барысаве побач з хатнім стадыёнам барысаўскага БАТЭ "Барысаў-Арэна", - гаворыцца ў тэксце петыцыі.

На момант напісання матэрыяла петыцыю падтрымалі 500 чалавек.

Капскі кіраваў БАТЭ на працягу 22 гадоў. За гэты час "жоўта-сінія" 14 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі, а апошнія 12 гадоў яны нікому не аддавалі гэты тытул. БАТЭ тройчы перамагаў у Кубку і сем разоў у Суперкубку краіны. Пяць разоў барысаўчане даходзілі да групавой стадыі Лігі чэмпіёнаў, чатыры разы гулялі ў групе Лігі Еўропы, двойчы выходзілі ў плэй-оф ЛЕ.

Раней паведамлялася, што БАТЭ да канца гэтага сезона будуць гуляць з чорнымі павязкамі ў памяць аб Капскім, таксама на форме будуць яго ініцыялы.

Чытайце таксама:

Тэги:
ФК "БАТЭ", Анатоль Капскі, Барысаў, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы