МІНСК, 22 кас - Sputnik. Генеральны дырэктар ХК "Дынама-Мінск" Анатоль Курылец прыняў рашэнне пакінуць займаны пост з аўторка, 23 кастрычніка, паведамляе сайт клуба. Гэта яго рашэнне, прымеркаванае да заканчэння кантракту, падкрэслілі ў прэс-службе "Дынама-Мінск".
"Назіральны савет клуба дзякуе Анатолю Адамавічу за плённую працу! За гэтыя гады ім была пабудаваная дакладная кіраўнічая структура, наладжана фінансавая дысцыпліна і значна павялічаны камерцыйны прыбытак. Жадаем Анатолю Адамавічу моцнага здароўя і поспехаў у далейшай дзейнасці", - гаворыцца ў паведамленні клуба.
Курылец прыйшоў у "Дынама-Мінск" з Міністэрства ўнутраных спраў. Каля паўтара года працаваў на пасадзе намеснікам гендырэктара па бяспецы ХК, а ў 2016-м быў прызначаны на пасаду генеральнага дырэктара.
"Мы прыйшлі да аптымальнага, на мой погляд, рашэння - прызначыць на адказную пасаду чалавека, які валодае велізарным кіраўніцкім і жыццёвым вопытам", - казаў, прадстаўляючы тады Курыльца на пасадзе, старшыня назіральнага савета і міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч.
Шуневіч тады казаў пра сур'ёзныя задачы, якія стаяць перад клубам - спартыўныя і камерцыйныя. Казаў пра тое, што верыць у здольнасці Анатоля Адамавіча справіцца з імі.
У бягучым сезоне "Дынама-Мінск" паказвае вельмі сціплыя вынікі, прайграючы ў КХЛ адзін матч за другім. У пятніцу "Зубры" пацярпелі восьмае паражэнне запар, гэтым разам ад адной з слабых каманд Лігі - хакейнага клуба "Сібір". Сустрэча завяршылася з лікам - 6:0.
Каманда ў 19 гульнях набрала 11 ачкоў і займае апошняе месца ў Заходняй канферэнцыі. Сёння "Дынама-Мінск" сустракаецца на выездзе з ХК "Барыс" з Астаны.
Факт рэгістрацыі і аўтарызацыі карыстальніка на сайтах Sputnik пры дапамозе акаўнта ці акаўнтаў карыстальніка ў сацыяльных сетках пазначае згоду з дадзенымі правіламі.
Карыстальнік абавязваецца сваімі дзеяннямі не парушаць нацыянальнае і міжнароднае заканадаўства. Карыстальнік абавязваецца выказвацца паважліва ў адносінах да іншых удзельнікаў дыскусіі, чытачоў і асобаў, якія фігуруюць у матэрыялах.
Адміністрацыя мае права выдаліць каментары, зробленыя на мовах, якія адрозніваюцца ад мовы, на якой прадстаўлены асноўны змест матэрыялу.
Каментар карыстальніка будзе выдалены, калі ён:
Адміністрацыя мае права без папярэдняга паведамлення карыстальніку заблакаваць яму доступ да старонкі або выдаліць яго акаунт у выпадку парушэння карыстальнікам правілаў каментавання або пры выяўленнi ў дзеяннях карыстальніка прыкмет такога парушэння.