19:20 18 лістапада 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.11
  • EUR2.40
  • 100 RUB3.20
Фінальны паядынак на чэмпіянаце

Беларуска Заліна Сідакова выйграла срэбра Чэмпіянату свету па барацьбе

BERNADETT SZABO
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
11 0 0

Па словах спартсменкі, яна ў фінальным паядынку не здолела выкарыстаць тактыку, якая была распрацавана з трэнерам.

МІНСК, 24 кас - Sputnik. Беларуская спартсменка Заліна Сідакова выйграла срэбраны медаль у вагавай катэгорыі да 55 кілаграмаў на Чэмпіянаце свету па барацьбе, які праходзіць у гэтыя дні ў Будапешце.

Фінальная сутычка ў сталіцы Венгрыі адбылася ў аўторак, 23 кастрычніка: беларусцы супрацьстаяла японская спартсменка Маю Мукаіда. У выніку японка перамагла з агульным лікам 12-2.

"Я не здолела выкарыстаць тую тактыку, якую мы распрацавалі з трэнерам. Самае галоўнае тое, што я змагла паказаць, наколькі падрыхтавалася да гэтага Чэмпіянату свету", - сказала пасля паядынку Сідакова.

Бронзавыя ўзнагароды чэмпіянату заваявалі Чон Мён Сук (КНДР) і Ліана Мантэра Эрэра (Куба).

По теме

Барэц Іван Янкоўскі стаў срэбным прызёрам чэмпіянату свету
Тэги:
Венгрыя, Спорт, Барацьба
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы