"Каб мужыкамі быць": Лукашэнка расказаў, колькі трэба трэніравацца

© Sputnik / Виктор ТолочкоАляксандр Лукашэнка гуляе ў хакей, архіўнае фота
Аляксандр Лукашэнка гуляе ў хакей, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Беларускі лідар адзначыў, што любіць займацца спортам на свежым паветры, а не ў залах і на бегавой дарожцы.

МІНСК, 29 кас - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка надае заняткам спортам каля двух гадзін штодня, аб гэтым кіраўнік дзяржавы распавёў на сустрэчы з актывам БРСМ у Палацы Незалежнасці ў панядзелак.

"Я ўвогуле ў спартзале не займаюся, хоць шмат аддаю (спорту - Sputnik). У мяне норма - дзве гадзіны на дзень або трохі больш, якія я павінен аддаць спорту. Гэта абавязкова. І вам раю. За вамі дзеці пацягнуцца", - цытуе словы беларускага лідара БелТА.

Ён таксама адзначыў, што аддае перавагу трэніроўкам на свежым паветры, а не ў залах і на бегавой дарожцы. "Гэта выдатна, асабліва раніцай. Выйшаў на вуліцу, прабегся. Раніцай трэба 30-45 хвілін займацца спортам, асабліва мужыкам, каб мужыкамі быць. Прабегліся, нагрузілі ногі, падцягнуліся дзесьці, пакачалі прэс", - параіў Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы таксама паабяцаў падтрымаць праекты па адкрыцці воркаут-пляцовак. "Падтрымка вам забяспечана. Дзейнічайце", - запэўніў ён ініцыятараў і дадаў, што ў рэспубліцы ўжо займаюцца абсталяваннем спартпляцовак і не толькі ў сталіцы.

Падчас размовы было выказана таксама меркаванне, што абсталяваннем пляцовак магла б заняцца непасрэдна актыўная моладзь, у шэрагах якой дакладна ёсць кваліфікаваныя спецыялісты.

Стужка навiн
0