Мінскае "Дынама" стрымала слова перад МТЗ і нарэшце выйграла ў КХЛ

© Sputnik / Виктор ТолочкоЗаўзятары хакейнага "Дынама-Мінск"
Заўзятары хакейнага Дынама-Мінск - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У заўзятараў ёсць некалькі падстаў для радасці: доўгачаканая перамога і юбілейная шайба.

МІНСК, 2 ліс - Sputnik. Хакейны клуб "Дынама-Мінск" перапыніў 11-матчавую серыю з паражэнняў у КХЛ, абыграўшы дома кітайскі "Куньлунь", паведамляе Sputnik.

Напярэдадні на "Мінск-Арэне" адбыўся другі хатні матч "зуброў" - сталічная дружына прымала кітайскі "Куньлунь". Сустрэча завяршылася з лікам 4:1 (0:0, 2:0, 2:1). Доўгачаканую перамогу "бела-сінім" прынеслі Яўген Лісавец (35-я хвіліна, у большасці), Куінтан Хаудэн (37), Дзмітрый Буйніцкі (44) і Дзяніс Казіёнаў (55). У складзе гасцей адзначыўся Тэйлар Бек (52).

​"Выдатная перамога! Трэба аддаць належнае хлопцам - яны гулялі як каманда", - сказаў у эфіры тэлеканала "Беларусь 5" галоўны трэнер мінчан Гордзі Дуайер.

Ён адзначыў, што залогам перамогі стала добрая гульня ў другім перыядзе.

У распранальні Дуайер павіншаваў каманду з перамогай і падзякаваў за гульню. Словы віншавання з доўгачаканым поспехам хакеістам сказаў таксама новы гендырэктар каманды Дзмітрый Баскаў.

Цікава, што шайба Лісаўца стала 1400-й "Дынама" ў КХЛ.

Мінчане нарэшце перапынілі рэкордную 11-матчавую серыю паражэнняў. Але акрамя маральнага палягчэння гэтая перамога нічога не прынесла - "зубры" па-ранейшаму размяшчаюцца на апошнім месцы ў табліцы Заходняй канферэнцыі КХЛ з 14 ачкамі.

Хатняя серыя мінчан завершыцца ў суботу, 3 лістапада, гульнёй супраць астанінскага "Барыса".

Дарэчы, падапечныя Дуайера стрымалі слова, дадзенае работнікам МТЗ. На пачатку тыдня каманда наведала завод і сустрэлася з калектывам ліцейнага цэха. Баскаў пажартаваў, што гэта, магчыма, будучае месца працы хакеістаў. А "дынамаўцы" у сваю чаргу паабяцалі выкласціся ў матчы супраць "Куньлунь" на 120%.

Стужка навiн
0