22:15 17 лістапада 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.11
  • EUR2.40
  • 100 RUB3.20
Футбалісты Чэлсі прагуляліся па туманным Мінску

Футбалісты "Чэлсі" прагуляліся па туманным Мінску

© Photo: Twitter / Chelsea FC
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
610

Перад гульнёй з БАТЭ, якая пачнецца ў 20:55, лонданская каманда выйшла ў горад.

МІНСК, 8 ліс - Sputnik. Футбалісты лонданскага "Чэлсі" здзейснілі шпацыр па Мінску за некалькі гадзін да гульні супраць барысаўскага БАТЭ, паведамляе Sputnik.

Сёння на "Барысаў-Арэне" пройдзе матч чацвёртага тура групавога раўнду Лігі Еўропы УЕФА БАТЭ - "Чэлсі". Стартавы свісток прагучыць у 20:55 (па мінскім часе).

Лонданцы прыляцелі ў беларускую сталіцу напярэдадні і засяліліся ў гасцініцу Marriott. Увечары футбалісты правялі трэніроўку на мінскім стадыёне "Дынама".

Сёння "сінія" прагуляліся па набярэжнай Камсамольскага возера за гасцініцай. Футбалісты зрабілі некалькі здымкаў на фоне туманнага Мінска. Пасля прагулкі ў іх будзе невялікі адпачынак, затым спартсмены адправяцца ў Барысаў.

​Нагадаем, БАТЭ і "Чэлсі" ўжо сустракаліся - матч адбыўся ў Лондане два тыдні таму. Тады мацнейшымі былі лонданцы (3:1).

"Чэлсі" лідзіруе ў квартэце L, выйграўшы ўсе тры матчы. БАТЭ замыкае групу з трыма баламі. Грэчаскі ПАОК ідзе другім (3), трэцяе месца ў венгерскага "Відзі" (3).

Sputnik вядзе тэкставую анлайн-трансляцыю матчу БАТЭ - "Чэлсі".

Тэги:
Мінск, Футбол
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы