23:51 12 снежня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.13
  • EUR2.41
  • 100 RUB3.20
Расійскі хакейны трэнер Андрэй Сідарэнка

ХК "Дынама-Мінск" прадставіў новы трэнерскі штаб

© Sputnik / Ярослав Неелов
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
7 0 0

Журналісты правільна адгадалі імя новага трэнера "зуброў".

МІНСК, 11 ліс - Sputnik. Хакейны клуб "Дынама-Мінск", як і абяцаў, напярэдадні важнага старту назваў імёны новага трэнерскага штаба.

Галоўным трэнерам, як і меркавалі журналісты, стаў Андрэй Сідарэнка, які ўзначальваў нацыянальную зборную па хакеі.

Яго памочнікам стаў адзін з лепшых нападнікаў у гісторыі беларускага хакея Андрэй Кавалёў, які будзе адказваць за "гульню ў большасці" і "атакі". А таксама Дзмітрый Краўчанка, якога называюць адным з лепшых спецыялістаў па рабоце з рэзервам і развіццю гульцоў.

З усімі спецыялістамі заключаны кантракты да канца гэтага сезона.

Новаму трэнерскаму штабу трэба будзе "зарадзіць машыну" на гульню 12 лістапада на "Чыжоўка-Арэне" супраць чалябінскага "Трактара".

Тэги:
Беларусь, Хакей

Галоўныя тэмы