16:41 18 снежня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.13
  • EUR2.41
  • 100 RUB3.18
Галоўны трэнер ХК Дынама-Мінск Андрэй Сідарэнка

КХЛ: мінскае "Дынама" сёння згуляе з новым трэнерам

© Photo: ХК "Динамо-Минск"
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
20 0 0

Андрэй Сідарэнка запэўніў, што сёння каманда будзе гуляць толькі на перамогу. Матч пройдзе на "Чыжоўка-Арэне".

МІНСК, 12 ліс - Sputnik. Хакейнае "Дынама-Мінск" правядзе сёння ў КХЛ першы паядынак пад кіраўніцтвам новага галоўнага трэнера каманды Андрэя Сідарэнкі, паведамляе Sputnik.

Пасля правальнага старту ў новым сезоне КХЛ кіраўніцтва клуба на мінулым тыдні прыняло рашэнне расстацца з усім трэнерскім штабам на чале з канадскім спецыялістам Гордзі Дуайерам. Яго месца заняў рулявы нацыянальнай зборнай Беларусі Андрэй Сідарэнка.

Сёння на "Чыжоўка-Арэне" сталічная дружына адкрые новую хатнюю серыю цяперашняй "рэгуляркі" матчам супраць чалябінскага "Аўтамабіліста".

Стартавая сірэна прагучыць у 19:30 (па мінскім часе).

​Напярэдадні гендырэктар "Дынама-Мінск" Дзмітрый Баскаў прадставіў новага галаўкама хакеістам. Пасля занятку Сідарэнка прызнаўся, што часу, каб арганізаваць каманду, амаль няма, але ён будзе імкнуцца зрабіць немагчымае.

"Чакаю гульню з нецярпеннем. Хочам падрыхтавацца да матчу найлепшым чынам. Паўтаруся, уносім пэўныя карэктывы, хоць за такі кароткі тэрмін не разлічвайце на маштабныя змены", - прыводзіць словы Сідарэнкі прэс-служба клуба.

Спецыяліст дадаў, што сённяшні супернік мае дастатковую колькасць майстроў. "Аднак будзем гуляць толькі на перамогу", - сказаў ён.

Нагадаем, пасля 25 матчаў "бела-сінія" з 16 ачкамі замыкаюць турнірную табліцу Заходняй канферэнцыі. Ад зоны плэй-оф каманду аддзяляюць сем балаў.

Чытайце таксама:

Тэги:
Хакей, Мінск, ХК Дынама (Мінск), Беларусь

Галоўныя тэмы