13:34 12 снежня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.13
  • EUR2.42
  • 100 RUB3.20
Хакеісты мінскага Дынама

Мінскае "Дынама" сціпла разарвала "Трактар" у КХЛ

© Sputnik / Виктор Толочко
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
1010

Каманду літаральна на днях узначаліў Андрэй Сідарэнка - яго дэбют каля руля "бела-сініх" атрымаўся.

МІНСК, 13 ліс - Sputnik. Хакейны клуб "Дынама-Мінск" атрымаў перамогу ў хатнім матчы рэгулярнага чэмпіянату КХЛ над чалябінскім "Трактарам", паведамляе Sputnik.

Главный тренер минского Динамо Андрей Сидоренко
© Sputnik / Виктор Толочко
Галоўны трэнер мінскага "Дынама" Андрэй Сідарэнка

Напярэдадні "Чыжоўка-Арэна" ўпершыню ў гісторыі прыняла матч КХЛ: сустракаліся мінскае "Дынама" і "Трактар" з Чалябінска. Паядынак завяршыўся з лікам 3:1 (2:1, 1:0, 0:0). Шайбы ў складзе "зуброў" закінулі Сяргей Касціцын (1-я хвіліна), Дзмітрый Буйніцкі (6) і Арцём Волкаў (38). У гасцей гол у свой актыў запісаў Арцём Бародкін (18).

Гол Артема Бородкина в ворота Юнаса Энрота
© Sputnik / Виктор Толочко
Гол Арцёма Бародкіна ў вароты Юнаса Энрота

Мінчане правялі першы паядынак у "рэгулярцы" пасля радыкальных зменаў у трэнерскім штабе: на мінулым тыдні каманду пакінуў Гордзі Дуайер з усімі сваімі памочнікамі, а яго месца заняў Андрэй Сідарэнка, які ўзначальвае таксама нацыянальную зборную Беларусі. Гэты матч стаў для Сідарэнкі дэбютным каля руля "бела-сініх". Цікава, што першай камандай у КХЛ у яго быў менавіта "Трактар".

Дмитрий Буйницкий забросил вторую шайбу
© Sputnik / Виктор Толочко
Дзмітрый Буйніцкі закінуў другую шайбу

Перад матчам форвард "зуброў" Ілля Літвінаў заявіў, што мінчане "разарвуць "Трактар" на радасць гледачам". "Трэба, каб і ў новага трэнера быў удалы дэбют", - сказаў ён.

В первом периоде небольшую травму получил Кристиан Хенкель - шайба угодила ему в лицо
© Sputnik / Виктор Толочко
У першым перыядзе невялікую траўму атрымаў Крысціян Хенкель - шайба трапіла яму ў твар

Мінскае "Дынама" дзякуючы хатняй перамозе не змагло падняцца з апошняга месца ў табліцы Заходняй канферэнцыі - у 26 матчах каманда набрала 18 ачкоў і адстае ад зоны плэй-оф на пяць балаў. А гэтая вікторыя стала другой запар для "зуброў".

Главный тренер минского Динамо Андрей Сидоренко общается с игроками
© Sputnik / Виктор Толочко
Галоўны трэнер мінскага "Дынама" Андрэй Сідарэнка размаўляе з гульцамі

Наступны матч "бела-сінія" правядуць 14 лістапада на "Чыжоўка-Арэне" супраць магнітагорскага "Металурга".

Тэги:
Хакей, Беларусь, ХК Дынама (Мінск)

Галоўныя тэмы