МІНСК, 19 ліс - Sputnik. Зборная Беларусі па футболе завяршыла групавы этап дывізіёна D Лігі нацый упэўненай перамогай над камандай Сан-Марына, матч адбыўся ў нядзелю ўвечары.
Беларусы адкрылі лік ужо на восьмай хвіліне паядынку дзякуючы дакладнаму ўдару Станіслава Драгуна. У пачатку другога тайма вызначыўся Антон Сарока. У выніку каманда Беларусі перамагла з лікам 2:0.
У іншым матчы шостага тура групы 2 Лігі нацый зборныя Малдовы і Люксембурга згулялі ўнічыю (1:1).
Выніковае становішча каманд:
- Беларусь - 14 ачкоў (6 матчаў, розніца мячоў - 10-0),
- Люксембург - 10 (6),
- Малдова - 9 (6),
- Сан-Марына - 0 (6).
Такім чынам, беларуская каманда выйшла ў плэй-оф Лігі нацый, а таксама заваявала пуцёўку ў дывізіён C. Беларусы атрымалі магчымасць у сакавіку 2020 пазмагацца за права трапіць на чэмпіянат Еўропы 2020-га з трыма іншымі пераможцамі груп у лізе D.
Супернік зборнай Беларусі стане вядомы ў аўторак вечарам - калі завершацца ўсе матчы Лігі нацый. Беларусы могуць згуляць з камандамі Грузіі, Македоніі, Азербайджана, Косава і Арменіяй.