00:25 15 снежня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.12
  • EUR2.40
  • 100 RUB3.19
Дзюдаістка Марына Слуцкая заваявала золата ў Гаазе

Дзюдаістка Марына Слуцкая заваявала золата ў Гаазе

© Photo: INTERNATIONAL JUDO FEDERATION
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
7 0 0

Прызавое месца заняў і яшчэ адзін беларус - Мікіта Свірыд, які атрымаў сярэбраны медаль.

МІНСК, 19 ліс - Sputnik. Вядомая беларуская дзюдаістка Марына Слуцкая атрымала перамогу на Гран-пры ў Гаазе.

Спартсменка, якая выступала ў катэгорыі 78 кілаграм, адолела галандку Мерэл Баркман і прадстаўніцу Францыі Валянцін Маршанд.

У паўфінале Слуцкая выступіла супраць ўкраінкі Лізаветы Калінінай. У фінале яе саперніцай на татамі стала камерунка Ванэса Мбала Атангана, аднак Слуцкая змагла выйграць, атрымаўшы вышэйшую адзнаку - "іпон".

У цяперашнім спартыўным сезоне Слуцкая ўжо атрымлівала перамогу на турніры ў Абу-Дабі, таксама на яе рахунку прызавыя месцы ў Будапешце і Ташкенце.

У Гаазе ўзнагароду атрымаў і яшчэ адзін беларус - Мікіта Свірыд, які ў катэгорыі да 100 кілаграмаў дайшоў да фіналу, аднак у барацьбе за золата прайграў ізраільскаму спартсмену Петэру Пальчыку і стаў сярэбраным прызёрам.

Тэги:
дзюдо

Галоўныя тэмы