00:03 13 снежня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.13
  • EUR2.41
  • 100 RUB3.20
Беларускі канькабежац Віталь Міхайлаў

Канькабежац Міхайлаў перамог у масстарце на этапе Кубка свету ў Японіі

© Photo: Белорусский союз конькобежцев
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
610

На мінулай Алімпіядзе ў Пхенчхане беларускі спартсмен стаў сёмым у гэтай жа дысцыпліне, і назваў той вынік самым высокім у сезоне.

МІНСК, 24 ліс - Sputnik. Беларускі канькабежац Віталь Міхайлаў заняў першае месца ў масстарце на этапе Кубка свету, які праходзіць у японскім горадзе Тамакамай. Міхайлаў набраў 120 ачкоў, апярэдзіўшы бліжэйшага канкурэнта, спартсмена з Паўднёвай Карэі Ум Чэн Хо на 12 ачкоў.

Міхайлаў спрабуе сілы ў масстарце трэці год. На алімпіядзе ў Пхенчхане ён змог выйсці ў фінал і стаў сёмым. Тады ён казаў, што сёмае месца ў мас-старце на Алімпіядзе для яго з'яўляецца лепшым асабістым вынікам у сезоне.

Спартсмену 32 гады, ён родам з Віцебска. З'яўляецца шматразовым чэмпіёнам і рэкардсменам Беларусі. Неаднаразова прымаў удзел у чэмпіянатах Еўропы і свету, але прызавыя месцы да гэтага часу не займаў.

Яшчэ адзін прадстаўнік Беларусі Аляксей Кірпічнік, набраўшы 76 ачкоў, заняў шостае месца.

Тэги:
Японія, Беларусь, Канькабежны спорт

Галоўныя тэмы