00:58 15 снежня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.12
  • EUR2.40
  • 100 RUB3.19
Галоўны трэнер барысаўскай каманды Аляксей Бага

Бага: як згуляе заўтра "Відзі", залежыць ад БАТЭ

© AFP 2018 / GLYN KIRK
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
8 0 0

Настаўнік БАТЭ адзначыў, што "Відзі" добра гуляе ў абароне, небяспечна контратакуе.

МІНСК, 28 ліс - Sputnik. Ад дзеянняў футбалістаў БАТЭ цалкам залежыць, як заўтра згуляе венгерскі "Відзі", заявіў галоўны трэнер барысаўскай каманды Аляксей Бага.

"Барысаў-Арэна" заўтра, 28 лістапада, прыме матч пятага тура групавога раўнду Лігі Еўропы УЕФА БАТЭ - "Відзі". Сустрэча адбудзецца ў 20:55 (па мінскім часе).

Нагадаем, першы матч у Будапешце завяршыўся ўпэўненай перамогай "жоўта-сініх" з лікам 2:0.

"Відзі" ў еўракубках добра выглядае ў абароне - трэба аддаць належнае трэнерскаму штабу і футбалістам, якія разумеюць, што рабіць, і якасна гэта выконваюць. Як следства, маюць на сёння ў актыве 6 ачкоў у такой няпростай групе", - сказаў Бага, словы якога прыводзіць прэс-служба клуба.

Спецыяліст звярнуў увагу, што ад дзеянняў яго падапечных будзе залежыць, як згуляюць госці. "Калі прымусім супернікаў абараняцца - гэта адно, калі сваімі дзеяннямі дазволім ім атакаваць - зусім іншае", - удакладніў Бага.

Паводле яго слоў, венгры добра выглядалі ў абедзвюх сустрэчах супраць грэчаскага ПАОК (абодва матчы "Відзі" выйграў).

Барысаўчане зараз займаюць апошняе месца ў групе L (3 ачкі). "Відзі" размяшчаецца на другім радку (6). Лідзіруе ў квартэце лонданскі "Чэлсі" (12), трэці радок за ПАОК (3).

Тэги:
Футбол, Аляксей Бага, ФК "БАТЭ"

Галоўныя тэмы