16:11 17 студзеня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.15
  • EUR2.45
  • 100 RUB3.24
Грыфоны з Мікалаем Лукашэнкам зноў выйшлі ў мінскі фінал Залатой шайбы

"Грыфоны" з Мікалаем Лукашэнкам зноў выйшлі ў мінскі фінал "Залатой шайбы"

© Sputnik / Виктор Толочко
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
6 0 0

Вырашальны матч паміж "Грыфонамі" і камандай-пераможцам ў пары "Беркут" - "Партызан" адбудзецца заўтра.

МІНСК, 10 сне - Sputnik. Падлеткавая хакейная каманда "Грыфоны" стала першым фіналістам гарадскога этапу рэспубліканскіх спаборніцтваў "Залатая шайба", паведамляе Sputnik.

Сёння на малым лёдзе "Чыжоўка-Арэны" "Грыфоны", якія прадстаўляюць Цэнтральны раён сталіцы, у першым паўфінале сустрэліся з "Тарнада" з Заводскага раёна. Сустрэча завяршылася з лікам 11:1 на карысць "Грыфонаў", у складзе якіх выступае малодшы сын прэзідэнта краіны Мікалай Лукашэнка.

Супернік "Грыфонаў" вызначыцца сёння ў другой паўфінальнай гульні паміж "Беркутам" (Фрунзенскі раён) і "Партызанам" (Партызанскі раён).

Вырашальны матч адбудзецца заўтра, 11 снежня. Пачатак у 16:15.

"Грыфоны" ў чацвёрты раз згуляюць у фінале гарадскога этапу спаборніцтваў. Раней каманда тройчы станавілася лепшай у Мінску і выходзіла ў фінальную стадыю рэспубліканскага турніру, дзе два разы заваёўвала золата.

Тэги:
Залатая шайба, Хакей

Галоўныя тэмы