15:56 17 студзеня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.15
  • EUR2.45
  • 100 RUB3.24
Грыфоны Мікалая Лукашэнкі выйшлі ў фінальную стадыю Залатой шайбы

"Грыфоны" Мікалая Лукашэнкі выйшлі ў фінальную стадыю "Залатой шайбы"

© Sputnik / Виктор Толочко
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
13 0 0

Сын беларускага прэзідэнта падчас матчу забітымі шайбамі не вызначыўся.

МІНСК, 12 сне - Sputnik. Падлеткавая хакейная каманда "Грыфоны", у якой гуляе малодшы сын прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі Мікалай, выйшла ў фінальную стадыю рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў "Залатая шайба".

"Грыфоны" (Заводскі раён) за права прадстаўляць беларускую сталіцу ў плэй-оф змагаліся з камандай "Партызан" (Партызанскі раён). Матч адбыўся ў аўторак 11 снежня на лёдзе "Чыжоўка-Арэны"

Сустрэча завяршылася на карысць "Грыфонаў" - 5:2, пры гэтым сын кіраўніка дзяржавы галамі падчас гульні не вызначыўся.

Победители городских соревнований
© Sputnik / Виктор Толочко
Пераможцы гарадскіх спаборніцтваў

"Беркут" з Фрунзенскага раёна выйграў бронзавыя медалі, адолеўшы ў матчы за трэцяе месца "Тарнада" (Заводскі раён) з лікам 5:4.

Фінальная частка "Залатой шайбы" адбудзецца ў студзені наступнага года: яе гульні будуць праходзіць адначасова з матчамі традыцыйнага Каляднага турніру, у якім прымае ўдзел прэзідэнт Беларусі.

Тэги:
Хакей, Залатая шайба, Мікалай Лукашэнка, Каманда "Грыфоны"

Галоўныя тэмы