Мінскае "Дынама" абыграла "Слован" у матчы чэмпіянату КХЛ

© Sputnik / Виктор ТолочкоЗаўзятары мінскага хакейнага "Дынама"
Заўзятары мінскага хакейнага Дынама - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Славацкая каманда вяла ў ліку амаль усю гульню, але ў апошні момант у хатнім матчы "зубры" змаглі пераламаць сітуацыю і атрымалі перамогу.

МІНСК, 21 сне - Sputnik. Хакеісты "Дынама-Мінск" абыгралі "Слован" у хатнім матчы чэмпіянату КХЛ з лікам 2:1 і замацаваліся на 10 месцы Заходняй канферэнцыі.

Нягледзячы на тое, што "Слован" лічыцца аўтсайдарам дывізіёна - напярэдадні каманда прайграла 11 матчаў запар, але ўчора на "Мінск-Арэне" славакі відавочна вырашылі ўперціся. І іх напор адчуваўся практычна да фіналу гульні - перамога далася беларускаму клубу сапраўды няпроста.

 "Слован" вёў у ліку на працягу большай часткі гульні. Але "Дынама" ўдалося зламаць супраціў і замацаваць поспех, дасягнуты перамогай над рыжскімі аднаклубнікамі два дні таму.

У панядзелак, 24 снежня "Дынама-Мінск" згуляе з "Ак Барсам" у хатнім матчы.

Стужка навiн
0