21:24 23 жніўня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.06
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.13
Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка

Сабаленка згуляе з Шарапавай у рамках турніру ў Шэньчжэне

© AFP 2019 / STR
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
710

У адной восьмай фіналу турніру лепшая беларуская тэнісістка абыграла расіянку Кацярыну Аляксандраву.

МІНСК, 2 сту - Sputnik. Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка выйшла ў чвэрцьфінал турніру ў Шэньчжэне, дзе ёй трэба будзе згуляць з расіянкай Марыяй Шарапавай.

Сабаленка ў сераду ў рамках адной восьмай фіналу сустракалася з расійскай спартсменкай Кацярынай Аляксандравай. У беларускі атрымалася перамагчы ў двух сэтах (6:3, 6:3) і выйсці ў чвэрцьфінал турніру.

У чвэрцьфінале Сабаленка згуляе з экс-першай ракеткай свету Марыяй Шарапавай. На корце яны ўжо сустракаліся восенню 2017 года - тады перамога засталася за Шарапавай.

Таксама ў сераду ў чвэрцьфінале парнага разраду беларуска-японскі тандэм Лідзія Марозава - Сюко Аояма саступіў украінска-японскаму дуэту Ангеліна Калініна - Нао Хібіно.

Акрамя таго, беларуска Аляксандра Сасновіч сёння пазмагаецца за выхад у чвэрцьфінал у аўстралійскім Брысбене. Тэнісістцы трэба будзе пазмагацца з чацвёртай ракеткай свету Элінай Світолінай (Украіна).

Тэги:
Арына Сабаленка, Тэніс, Марыя Шарапава

Галоўныя тэмы