13:10 22 ліпеня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.03
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.22
Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка

Сабаленка і Шарапава не змогуць сёння згуляць з-за дажджу

© AFP 2019 / STR
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
710

У Шэньчжэне цэлы дзень не спыняюцца дажджы, з-за дрэнных умоў надвор'я арганізатары былі вымушаныя перанесці адразу чатыры матчы.

МІНСК, 3 сту - Sputnik. Чвэрцьфінальны паядынак тэніснага турніру ў кітайскім Шэньчжэне паміж беларускай Арынай Сабаленка і расіянкай Марыяй Шарапавай перанесены на 4 студзеня з-за дрэнных умоў надвор'я, паведамляе афіцыйны Twitter-акаўнт спаборніцтваў.

​Сустрэча 1/4 фіналу з удзелам Сабаленка і Шарапавай павінна была адбыцца сёння, 3 студзеня каля 08:00 (па беларускім часе). Але з-за моцнага дажджу арганізатары перанеслі паядынак на пазней, а затым і зусім адклалі яго да заўтра.

Такім чынам, Сабаленка і Шарапава згуляюць 4 студзеня на цэнтральным корце ў 08:00.

Нагадаем, заўтра таксама на корт выйдзе яшчэ адна беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч. У чвэрцьфінале турніру ў аўстралійскім Брысбене яна пазмагаецца з прадстаўніцай Харватыі Донай Векчыч.

Тэги:
Тэніс, Марыя Шарапава, Арына Сабаленка

Галоўныя тэмы