МІНСК, 4 сту - Sputnik. Хакейная каманда прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі атрымала ўпэўненую перамогу на старце групавога раўнда XV Каляднага міжнароднага турніру сярод аматараў хакея над зборнай Міжнароднай федэрацыі хакея (ІІХФ), паведамляе Sputnik.
У чацвер, 3 студзеня, у Мінску стартаваў XV Калядны міжнародны турнір сярод аматараў хакея.
Матч групы А паміж гаспадарамі і дэбютантамі першынства адбыўся на вялікай пляцоўцы "Чыжоўка-Арэны". Сустрэча завяршылася з лікам 13:7 (2:2, 6:2, 5:3) на карысць прэзідэнцкай лядовай дружыны.
![Каманда Лукашэнкі перамагла зборную ІІХФ на Калядным турніры Каманда Лукашэнкі перамагла зборную ІІХФ на Калядным турніры - Sputnik Беларусь](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103943/23/1039432340_0:0:3000:1996_600x0_80_0_0_74cbba403dad5086c5f40fb1a910af9c.jpg)
У складзе пераможцаў закінутымі шайбамі адзначыліся Аляксандр Лукашэнка, Максім Слыш, Павел Белы, Даніэль Корса, Канстанцін Дурноў, Вячаслаў Лісічкін, Алег Антоненка, Генадзь Савілаў, Андрэй Асташэвіч і Аляксей Цітавец.
На рахунку беларускага лідара таксама тры асістэнцкіх бала.
![Каманда Лукашэнкі перамагла зборную ІІХФ на Калядным турніры Каманда Лукашэнкі перамагла зборную ІІХФ на Калядным турніры - Sputnik Беларусь](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103943/26/1039432680_0:0:3000:1997_600x0_80_0_0_8074aa84dcb67d523659ab2b2d9ddd07.jpg)
Цікава, што ў складзе гасцей хет-трык аформіла капітан каманды Сюзанна Кольбенхайер - адзіная жанчына сярод удзельнікаў Каляднага турніру.
Кольбенхайер, дарэчы, стала лепшым гульцом у сваёй камандзе па выніках матчу. У гаспадароў гэтым званнем ганараваўся Корса.
![Каманда Лукашэнкі перамагла зборную ІІХФ на Калядным турніры Каманда Лукашэнкі перамагла зборную ІІХФ на Калядным турніры - Sputnik Беларусь](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103943/21/1039432183_0:0:3000:1996_600x0_80_0_0_c3f89d047821416bdb4fd846c4501625.jpg)
Сёння, 4 студзеня беларусы згуляюць з яшчэ адным пачаткоўцам Каляднага турніру - зборнай Балтыі.
Каманда прэзідэнта 11 разоў перамагала на Калядным турніры, тройчы чэмпіёнамі станавіліся расійскія хакеісты.