Каманда Лукашэнкі перамагла зборную ІІХФ на Калядным турніры

© Sputnik / Виктор ТолочкоКаманда прэзідэнта Беларусі перамагла зборную ІІХФ
Каманда прэзідэнта Беларусі перамагла зборную ІІХФ - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Беларускі лідар набраў у матчы чатыры ачкі, закінуўшы шайбу і аддаўшы тры галявыя перадачы.

МІНСК, 4 сту - Sputnik. Хакейная каманда прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі атрымала ўпэўненую перамогу на старце групавога раўнда XV Каляднага міжнароднага турніру сярод аматараў хакея над зборнай Міжнароднай федэрацыі хакея (ІІХФ), паведамляе Sputnik.

У чацвер, 3 студзеня, у Мінску стартаваў XV Калядны міжнародны турнір сярод аматараў хакея.

Матч групы А паміж гаспадарамі і дэбютантамі першынства адбыўся на вялікай пляцоўцы "Чыжоўка-Арэны". Сустрэча завяршылася з лікам 13:7 (2:2, 6:2, 5:3) на карысць прэзідэнцкай лядовай дружыны.

© Sputnik / Виктор ТолочкоПрэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка
Каманда Лукашэнкі перамагла зборную ІІХФ на Калядным турніры - Sputnik Беларусь
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка

У складзе пераможцаў закінутымі шайбамі адзначыліся Аляксандр Лукашэнка, Максім Слыш, Павел Белы, Даніэль Корса, Канстанцін Дурноў, Вячаслаў Лісічкін, Алег Антоненка, Генадзь Савілаў, Андрэй Асташэвіч і Аляксей Цітавец.

На рахунку беларускага лідара таксама тры асістэнцкіх бала.

© Sputnik / Виктор ТолочкоКаманды фатаграфуюцца пасля матча
Каманда Лукашэнкі перамагла зборную ІІХФ на Калядным турніры - Sputnik Беларусь
Каманды фатаграфуюцца пасля матча

Цікава, што ў складзе гасцей хет-трык аформіла капітан каманды Сюзанна Кольбенхайер - адзіная жанчына сярод удзельнікаў Каляднага турніру.

Кольбенхайер, дарэчы, стала лепшым гульцом у сваёй камандзе па выніках матчу. У гаспадароў гэтым званнем ганараваўся Корса.

© Sputnik / Виктор ТолочкоПрэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і першы віцэ-прэзідэнт НАК Андрэй Асташэвіч
Каманда Лукашэнкі перамагла зборную ІІХФ на Калядным турніры - Sputnik Беларусь
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і першы віцэ-прэзідэнт НАК Андрэй Асташэвіч

Сёння, 4 студзеня беларусы згуляюць з яшчэ адным пачаткоўцам Каляднага турніру - зборнай Балтыі.

Каманда прэзідэнта 11 разоў перамагала на Калядным турніры, тройчы чэмпіёнамі станавіліся расійскія хакеісты.

Стужка навiн
0