05:41 22 жніўня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.06
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.11
Сасновіч выйграла стартавы матч кваліфікацыі турніру ў Сіднэі

Сасновіч выйграла стартавы матч кваліфікацыі турніру ў Сіднэі

© Sputnik / Сергей Лескеть
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
14 0 0

З асноўнай сеткі турніру будзе стартаваць першая ракета Беларусі Арына Сабаленка, якая напярэдадні стала лепшай у кітайскім Шэньчжэне.

МІНСК, 6 сту - Sputnik. Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч пачала з перамогі выступ на турніры ў аўстралійскім Сіднэі, прызавы фонд спаборніцтваў складае 823 тысячы долараў.

У першым матчы кваліфікацыі другая ракетка Беларусі (№30 WTA) упэўнена абыграла Тамару Зіданшэк (№79 WTA) з Славеніі - 6:4, 6:1. Сасновіч выканала тры эйсы, дапусціла пяць двайных памылак і рэалізавала сем брэйк-пойнтаў.

У другім раўндзе кваліфікацыйнай стадыі турніру Сасновіч згуляе з 53-й ракеткай свету Монікай Пуіг з Пуэрта-Рыка.

Адразу з асноўнай сеткі турніру будзе стартаваць першая ракета Беларусі Арына Сабаленка (№13 WTA), якая напярэдадні выйграла тэнісны турнір у кітайскім Шэньчжэне.

Сабаленка ў 1/16 фіналу турніру ў Сіднэі сустрэнецца з чэшкай Петрай Квітавай (№7 WTA).

Тэги:
тэніс, Аляксандра Сасновіч

Галоўныя тэмы