03:22 20 мая 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.09
  • EUR2.33
  • 100 RUB3.23
Аляксандр Лукашэнка, Павел Белы, Андрэй Асташэвіч і Андрэй Башко ў фінале

Калядны турнір: Лукашэнка парушыў "традыцыю" і не даў Расіі перамагчы

© Sputnik / Виктор Толочко
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
1210

Да гэтага расійскія хакеісты перамагалі на Калядным турніры тройчы, раз у чатыры гады - у 2007-м, 2011-м і 2015 годзе.

МІНСК, 8 сту - Sputnik. Каманда прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі стала 12-разовым чэмпіёнам Каляднага турніру аматараў хакея, паведамляе Sputnik.

"Чыжоўка-Арэна" 7 студзеня прымала вырашальны паядынак XV Каляднага турніру паміж лядовай дружынай кіраўніка дзяржавы і камандай Расіі. Сустрэча завяршылася з лікам 8:5 (3:0, 4:3, 1:2) на карысць беларусаў.

У складзе пераможцаў адзначыліся Яраслаў Чупрыс, Даніэль Корса, Андрэй Асташэвіч (2 галы), Аляксей Круцікаў, Максім Слыш, Канстанцін Кальцоў. Адну шайбу ў вароты расіян закінуў Аляксандр Лукашэнка, на яго рахунку таксама два галявыя пасы.

Александр Лукашенко в финале набрал три очка (1+2)
© Sputnik / Виктор Толочко
Аляксандр Лукашэнка ў фінале набраў тры ачкі (1 + 2)

Галкіпер беларусаў Ігар Брыкун быў прызнаны найлепшым гульцом у складзе каманды па выніках матчу.

Беларусь чацвёрты год запар перамагае на Калядным турніры. У мінулым годзе гаспадары былі мацнейшыя за расіян - 6:1.

Команда президента стала чемпионом Рождественского турнира в 12-й раз
© Sputnik / Виктор Толочко
Каманда прэзідэнта стала чэмпіёнам Каляднага турніру ў 12-ы раз

Усяго ж на рахунку каманды прэзідэнта 12 чэмпіёнскіх тытулаў Каляднага турніру (у 2005, 2006, 2008, 2009, 2010, 2012, 2013, 2014, 2016, 2017 і 2018-м). Расія тры разы перамагала на спаборніцтвах у Мінску (у 2007, 2011 і 2015 годзе).

Бронзу Каляднага турніру-2019 заваявалі фінскія хакеісты, перайграўшы каманду Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў (ААЭ) з лікам 6:3. Фіны сем разоў займалі трэцяе месца на турніры, двойчы яны бралі срэбра (ў 2016-м і 2017 годзе).

Тэги:
"Чыжоўка-Арэна", Калядны турнір па хакеі, Аляксандр Лукашанец

Галоўныя тэмы