11:39 18 чэрвеня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.06
  • EUR2.31
  • 100 RUB3.21
Беларуская тэнісістка Вольга Гаварцова

Гаварцова не прайшла ў асноўную сетку турніру Australian Open

© AP / Frank Franklin II
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
1310

Тэнісістка прайграла ў заключным раундзе кваліфікацыі японцы Місакі Доі.

МІНСК, 11 сту - Sputnik. Беларуская тэнісістка Вольга Гаварцова (390 WTA) не здолела прабіцца ў асноўную сетку адкрытага чэмпіянату Аўстраліі.

У матчы трэцяга круга кваліфікацыі першага ў сезоне турніру "Вялікага шлема" - Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі яна саступіла ў двух сэтах японцы Місакі Доі (133 WTA). Сустрэча скончылася з лікам 6:7 (2:7), 4:6.

Раней Гаварцова абыграла іспанку Сільвію Салеры-Эспіносу (186) і прадстаўніцу Люксембурга Мэндзі Мінэлі (103).

Самі спаборніцтвы Australian Open стартуюць 14 студзеня. У чэмпіянаце бяруць удзел чатыры прадстаўніцы Беларусі: Арына Сабаленка, Аляксандра Сасновіч, Вікторыя Азаранка і Вера Лапко.

У 1/64 фіналу Сасновіч (33) пазмагаецца з прадстаўніцай Бельгіі Кірстэн Фліпкенс (49). Азаранка (52) згуляе з немкай Лаурай Зігемунд (110), а Лапко (63) за выхад у другі круг пазмагаецца з Юханай Ларсан са Швецыі (75). Саперніца Сабаленка (11) вызначыцца па выніках кваліфікацыі.У гэтым годзе прызавы фонд чэмпіянату складае 44,5 мільёна долараў ЗША.

Тэги:
Аўстралія, Тэніс

Галоўныя тэмы