16:16 17 студзеня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.15
  • EUR2.45
  • 100 RUB3.24
Сабаленка ўпэўнена абыграла Калінскую на старце Australian open

Сабаленка ўпэўнена абыграла Калінскую на старце Australian open

© REUTERS / ADNAN ABIDI
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
11 0 0

Для перамогі над расіянкай Ганнай Калінскай Сабаленка спатрэбілася 1 гадзіна і 6 хвілін.

МІНСК, 14 сту - Sputnik. Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка стартавала на Australian open з упэўненай перамогі над расіянкай Ганнай Калінскай.

Беларуска абыграла расійскую спартсменку з лікам - 6:1, 6:4. Матч працягваўся 1 гадзіну і 6 хвілін.

У другім крузе першая ракетка Беларусі сустрэнецца з брытанкай Кэці Боултер, якая ўзяла верх над расіянкай Кацярынай Макаравай з лікам 6:0, 4:6, 7:6 (9:6). Пераможца гэтага супрацьстаяння ў 1/16 фіналу згуляе з наймацнейшай у пары Леся Цурэнка (Украіна) - Аманда Анісімава (ЗША).

У цяперашнім турніры Australian open прымаюць удзел адразу чатыры беларускія тэнісісткі - Вікторыя Азаранка, Арына Сабаленка, Аляксандра Сасновіч і Вера Лапко - выступаюць у асноўнай сетцы першага ў гэтым годзе турніру Вялікага шлема Australian Open у Мельбурне.

Тэги:
Тэніс, Арына Сабаленка

Галоўныя тэмы