10:26 31 кастрычніка 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.64
  • EUR3.08
  • 100 RUB3.33
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
5010

Велагоншчык саступіў усяго адзін бал швейцарскаму саперніку на трэку ў Новай Зеландыі.

МІНСК, 20 сту - Sputnik. Беларускі спартсмен Раман Цішкоў заняў другое месца на этапе Кубка свету па веласпорце на трэку ў Новай Зеландыі.

Срэбны медаль гоншчык заваяваў у адным з самых складаных выпрабаванняў - омніуме, які з'яўляецца алімпійскім відам веласпорту на трэку.

Гоншчык саступіў тытулаванаму швейцарцу Клаўдыё Імхофу толькі ў адным бале, набраўшы 112 ачкоў. Трэцім у омніуме стаў італьянец Ліам Бертаца - 108 балаў. Раман паспеў падзяліцца першымі эмоцыямі пасля гонкі ў сацыяльных сетках, апублікаваўшы фота з беларускім сцягам і медалём.

"Віншую, Рома, з доўгачаканым медалём Кубка свету!!! Заслужыў! Малайчына!!!", "Віншую, так і далей давай", - павіншавалі спартсмена сябры і падпісчыкі, ён у адказ усім падзякаваў.

Па правілах, у омніуме пераможцам становіцца спартсмен, які набраў найбольшую колькасць ачкоў у чатырох праграмах - скрэтчы, темпавай гонцы, гонцы на выбыванне і гонцы па ачках. Заключны этап Кубка свету па веласпорце на трэку будзе праходзіць з 25 па 27 студзеня ў Ганконгу.

Тэги:
Новая Зеландыя, веласпорт

Галоўныя тэмы