01:41 28 студзеня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.12
  • EUR2.34
  • 100 RUB3.40
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
4610

Сталічная каманда пацярпела пятае паражэнне запар і засталася перадапошняй камандай у Заходняй канферэнцыі.

МІНСК, 25 сту - Sputnik. Хакеісты рыжскага "Дынама" ў серыі булітаў абыгралі аднайменны клуб з Мінска ў матчы рэгулярнага чэмпіянату КХЛ.

Выязная сустрэча прайшла ў Рызе 24 студзеня і скончылася з лікам 3:2 (0:1, 1:0, 1:1, 0:0, 1:0).

У складзе рыжан шайбы закінулі Брэндан Макмілан (29-я хвіліна) і Лаурыс Дарзіньш (50). Вырашальны буліт на рахунку Мэцью Маёнэ.

У мінскіх дынамаўцаў вызначыліся Дэвід Бут (2 хвіліна) і Аляксей Цярэшчанка (60).

Па выніках матча рыжскае "Дынама" атрымала цяпер 52 ачкі і размясцілася на дзявятым месцы ў турнірнай табліцы Заходняй канферэнцыі. На рахунку беларускай каманды 34 ачкі і 11 месца.

Наступны матч для абодвух каманд пройдзе 26 студзеня. Мінскае "Дынама" згуляе на выездзе ў Браціславе са "Слованам", а іх аднаклубнікі з Рыгі ў гасцях сустрэнецца з санкт-пецярбургскім СКА.

Раней у матчы 22 студзеня ў гасцях сталічны клуб прайграў піцерскаму СКА з лікам 5:1.

Тэги:
Хакей, ХК Дынама (Мінск)

Галоўныя тэмы