https://bel.sputnik.by/20190130/Azaranka-velm-ne-khatsela-ale-praygrala-Kvtavay--Petsyarburgu-1039832039.html
Азаранка вельмі не хацела, але прайграла Квітавай ў Пецярбургу
Азаранка вельмі не хацела, але прайграла Квітавай ў Пецярбургу
Sputnik Беларусь
Раней Азаранка заявіла пра ўпэўненасць, якая з'явілася пасля ўдалага старту на турніры, але яе зарада не хапіла на другую гульню. 30.01.2019, Sputnik Беларусь
2019-01-30T17:20+0300
2019-01-30T17:20+0300
2019-01-30T17:20+0300
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103983/11/1039831144_0:0:3072:1739_1920x0_80_0_0_2c82626ff931a9addac5ddd2a28c7660.jpg
санкт-пецярбург
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2019
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103983/11/1039831144_0:0:3072:1931_1920x0_80_0_0_9ce3a226be61be0a840fea260a77998c.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спорт, навіны , галоўнае, вікторыя азаранка, санкт-пецярбург
спорт, навіны , галоўнае, вікторыя азаранка, санкт-пецярбург
Азаранка вельмі не хацела, але прайграла Квітавай ў Пецярбургу
Раней Азаранка заявіла пра ўпэўненасць, якая з'явілася пасля ўдалага старту на турніры, але яе зарада не хапіла на другую гульню.
МІНСК, 30 сту - Sputnik. Экс-першая ракетка свету беларуска Вікторыя Азаранка (№51 у рэйтынгу WTA) прайграла чэшцы Петры Квітавай (2) у 1/8 фіналу турніру St. Petersburg Ladies Trophy, паведамляе Sputnik.
Паядынак адбыўся сёння ў Санкт-Пецярбургу на "Сібур-Арэне". Прадстаўніца Чэхіі ўзяла першы сэт з лікам 6:2, у другім яна вяла 5:1, але ў Азаранка неверагодным чынам атрымалася адыграць пяць геймаў. Аднак другі сэт застаўся ў выніку за Квітавай - на тай-брэйку яна была мацнейшая 7:6 (7:3).
За выхад у паўфінал Квітава згуляе з пераможцай пары Вераніка Кудзярметава (Расія) - Дона Векіч (Харватыя).
Заўтра свой першы матч на турніры правядзе першая ракетка Беларусі Арына Сабаленка. У 1/8 фіналу яна сустрэнецца з бельгійкай Элісан Ван Эйтванк.
Квітава з'яўляецца дзеючай чэмпіёнкай турніру ў Санкт-Пецярбургу. У мінулым годзе яна была мацнейшай за францужанку Крысціну Младзеновіч - 6:1, 6:2.