02:34 18 кастрычніка 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.04
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.19
Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка

Сабаленка без чараўніцтва выйшла ў паўфінал турніру ў Санкт-Пецярбургу

© AP / Kin Cheung
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
4910

Сабаленка адолела саперніцу Кацярыну Аляксандраву ў двух сэтах, але падчас гульні ёй зноў спатрэбілася матывацыйная прамова ад Дзмітрыя Турсунова.

МІНСК, 1 лют - Sputnik. Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка выйшла ў 1/2 фіналу турніру катэгорыі "Прэм'ер" у Санкт-Пецярбургу, паведамляе Sputnik.

Чвэрцьфінальны паядынак St. Petersburg Ladies Trophy супраць расіянкі Кацярыны Аляксандравай адбыўся 1 лютага. Сустрэча завяршылася перамогай беларускі - 6:3, 6:4.

У другім сэце пры ліку 3:4 Сабаленка ўзяла паўзу для размовы з трэнерам Дзмітрыем Турсуновым. Настаўнік паказаў на недахопы ў гульні тэнісісткі, адзначыўшы, што тая мяняе ракеткі, нібы ў іх уся праблема.

"Ніякага чараўніцтва тут не будзе, калі сама не выйдзеш і не пачнеш гуляць", - сказаў Турсунаў.

Пасля гульні Сабаленка сказала, што больш змагалася сама з сабой, чым з Аляксандравай. "Хацела быць больш сфакусаванай і не выпадаць з матчу, але атрымалася ўсё наадварот", - удакладніла Сабаленка ў эфіры тэлеканала "Беларусь 5".

Яна выказала надзею, што ў 1/2 фіналу зможа дадаць у гульні. "Прыкладу максімум намаганняў", - сказала Сабаленка.

У паўфінале беларуска будзе сустрэцца з пераможцай пары Анастасія Паўлючэнкава (Расія) - Кікі Бертэнс (Нідэрланды).

Тэги:
Санкт-Пецярбург, Тэніс, Арына Сабаленка

Галоўныя тэмы