09:15 16 лютага 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.17
  • EUR2.44
  • 100 RUB3.25
Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка

Сабаленка зрушыла Вазняцкі з дзявятага месца рэйтынгу WTA

© AP / Mark Schiefelbein
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
1510

Узначальвае рэйтынг з вялікім адрывам японка Наомі Осака, на другім месцы Петра Квітава з Чэхіі, трэцяя - румынка Сімона Халеп.

МІНСК, 4 лют - Sputnik. Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка паднялася на адзін радок вышэй у рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA), паведамляе карэспандэнт Sputnik.

На мінулым тыдні Сабаленка выйшла ў паўфінал турніру катэгорыі "Прэм'ер" у Санкт-Пецярбургу, абыграўшы расіянку Кацярыну Аляксандраву. Нягледзячы на пройгрыш за выхад у фінал галандцы Кікі Бертэнс беларуска па ачках здолела замацавацца ў топ-10 рэйтынгу WTA.

Згодна з абноўленым рэйтынгам, Сабаленка з 3565 ачкамі перамясцілася на дзявяты радок, на дзясятым засталася датчанка Караліна Вазняцкі. Лідыруе ў рэйтынгу японка Наомі Осака, на другім месцы - чэшка Петра Квітава, на трэцім - прадстаўніца Румыніі Сымона Халеп.

Яшчэ адна беларуская тэнісістка, Аляксандра Сасновіч, займае 33-ы радок, Вікторыя Азаранка - 48-я, Вера Лапко - 60-я.

На гэтым тыдні беларусак чака барацьба ў чвэрцьфінале Кубка Федэрацый у Браўншвейгу - спартсменкі будуць змагацца з камандай Германіі.

Тэги:
Тэніс, Арына Сабаленка

Галоўныя тэмы