Фотафакт: беларускія біятланісткі ў Канадзе ператварыліся ў Снягурак

Падпісацца
У Кэнмары ў апошнія дні стаяць моцныя маразы: уначы тэмпература апускаецца да -40°С, удзень "цяплее" да -20°С.

МІНСК, 6 лют - Sputnik. Беларускія біятланісткі дзеляцца ў Instagram марознымі фота з Канады, дзе пройдзе этап Кубка свету па біятлоне.

На этапе ў Кэнмары выступяць Раман Ялетнаў, Мікіта Лабастаў, Максім Варабей, Віктар Крыўко, Дзмітрый Лазоўскі, Дар'я Юркевіч, Ганна Сола, Алена Кручынкіна, Арына Яборава і Іна Касцючэнка. Зараз спартсмены ўжо знаходзяцца ў гэтым канадскім гарадку і пачалі трэніроўкі.

Пры гэтым у Кэнмары ў апошнія дні стаяць моцныя маразы: уначы тэмпература апускаецца да -40°С, удзень знаходзіцца ў межах -20°С.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Elena Kruchinkinа (@lenok_kruchinkina)

"Я думаю, такія фота будуць актуальныя тут. Паўночная Амерыка зусім паўночная" - напісала Кручынкіна.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Darya Yurkevich (@daryayurkevich)

Карыстальнікі актыўна каментуюць фота біятланістак і ўжо назвалі іх беларускімі Снягуркамі.

Стужка навiн
0