04:11 22 ліпеня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.03
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.22
Французскі біятланіст Мартэн Фуркад

Фуркад можа прыехаць у Раўбічы на Чэмпіянат Еўропы

© Sputnik / Константин Чалабов
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
5610

Плануецца, што ў першынстве возьмуць удзел больш за трыста біятланістаў.

МІНСК, 8 лют - Sputnik. Алімпійскі чэмпіён і шматразовы чэмпіён свету па біятлоне француз Мартэн Фуркад можа прыехаць у Раўбічы на чэмпіянат Еўропы, заявіў старшыня Беларускай федэрацыя біятлона Андрыян Цыбульскі.

Чэмпіянат Еўропы па біятлоне пройдзе ў Раўбічах з 18 па 24 лютага.

Председатель белорусской федерации биатлона Андриан Цибульский
© Sputnik / Виктор Толочко
Старшыня беларускай федэрацыі біятлона Андрыян Цыбульскі

"Чэмпіянат Еўропы будзе вельмі прадстаўнічым. На маёй памяці такога чэмпіянату Еўропы не было, які будзе цяпер у Раўбічах", - сказаў Цыбульскі.

Па яго словах, на кантынентальнае першынство заявіліся 38 каманд - гэта больш за 300 біятланістаў.

"Прыедуць вядомыя спартсмены Той жа Тар'ей Бё. Наша каманда выступіць асноўным складам, расійская, украінская, шведы прыедуць сюды", - сказаў Цыбульскі.

Цалкам магчыма, па словах кіраўніка БФБ, у Раўбічы прыедзе і Мартэн Фуркад, які не паехаў на этапы Кубка свету ў Паўночнай Амерыцы (Канада і ЗША).

"Зброя яго тут заяўлена", - адзначыў Цыбульскі.

"Наш гэты форум па заяўках наймацнейшы за ўвесь час правядзення, а мы яго пастараемся зрабіць і лепшым", - сказаў на заканчэнне Цыбульскі.

Тэги:
Андрыян Цыбульскі, Беларуская федэрацыя біятлона, Раўбічы (спарткомплекс), Рэспубліканскія спаборніцтвы "Снежны снайпер"

Галоўныя тэмы