22:45 22 жніўня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.13
Беларускія тэнісісткі захавалі свае пазіцыі ў сусветным рэйтынгу

Беларускія тэнісісткі захавалі свае пазіцыі ў сусветным рэйтынгу

CC0 / Pixabay / marijana1
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
52 0 0

Арына Сабаленка пасля турніру ў Дубаі засталася на 9-м месцы рэйтынгу WTA, Аляксандра Сасновіч таксама захавала сваю 33-ю пазіцыю.

МІНСК, 25 лют - Sputnik. Беларускім тэнісісткам Арыне Сабаленка і Аляксандры Сасновіч удалося захаваць свае месцы ў абноўленым рэйтынгу WTA, паведамляе Sputnik.

Пасля турніру ў Дубаі, дзе Сабаленка саступіла ў 1/8 фіналу прадстаўніцы Швейцарыі Бяліндзе Бенчыч, беларуска засталася на 9-м месцы сусветнага рэйтынгу, якое на дадзены момант з'яўляецца найлепшым яе дасягненнем у кар'еры.

Сасновіч на турніры пашанцавала менш: яе выбіла з 1/32 фіналу спартсменка з кітайскага Тайбэя Се Шувей, аднак і ёй ўдалося захаваць сваё 33-е месца ў рэйтынгу WTA.

Былая першая ракетка свету і Беларусі Вікторыя Азаранка не прымала ўдзел у турніры ў Дубаі. 29-гадовая беларуская тэнісістка страціла адзін радок у абноўленым рэйтынгу і займае цяпер 50-е месца. Яшчэ адна беларуска, Вера Лапко, прайграла свой стартавы матч на тэнісным турніры серыі "Прэм'ер" у ААЭ і спусцілася на тры радкі ў сусветным рэйтынгу. Зараз спартсменка займае 63-і радок.

Тэги:
Тэніс, Аляксандра Сасновіч, Арына Сабаленка

Галоўныя тэмы