Sputnik стаў міжнародным медыяпартнёрам клубнага ЧС па пляжным футболе

© Sputnik / Александр НатрускинSputnik стаў міжнародным медыяпартнёрам клубнага ЧС па пляжным футболе
Sputnik стаў міжнародным медыяпартнёрам клубнага ЧС па пляжным футболе - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Беларусь на турніры прадставіць барысаўскі БАТЭ - "жоўта-сінія" трапілі ў адну групу з "Фламенга", "Спортынгам" і "Спартаком".

МІНСК, 26 лют - Sputnik. Міжнароднае агенцтва і радыё Sputnik стала медыяпартнёрам Чэмпіянату свету па пляжным футболе сярод клубаў (BSWW Mundialito de clubes), які пройдзе з 27 лютага па 3 сакавіка ў спартыўным комплексе "Мегаспорт" у Маскве.

Пляжны футбол, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Пляжны футбол накіраваны на Алімпіяду-2024, а Мінск павінен у гэтым дапамагчы

"Мы голас Расіі за мяжой, працуем на трыццаці дзвюх мовах і ўсё больш актыўна асвятляем тэму спорту. Турнір выклікае вялікую цікавасць у нашых чытачоў у многіх краінах, таму мы рады ўдзельнічаць у яго інфармацыйным прасоўванні", - адзначыў дырэктар па камунікацыях і сувязях з грамадскасцю МІА "Россия сегодня" Пётр Лідаў.

Беларусь на турніры прадставіць барысаўскі БАТЭ. "Жоўта-сінія" згуляюць у групе А з маскоўскім "Спартаком", бразільскім "Фламенга" і партугальскім "Спортынгам". У квартэце В - "Лакаматыў" з Масквы, іспанскі "Левантэ", італьянская "Катанія" і партугальская "Брага".

Дзве лепшыя каманды з кожнай групы выйдуць у паўфінал, астатнія згуляюць за месцы з пятага па восьмае.

Інтэрнацыянальная каманда Sputnik сумесна з рэдакцыяй Спорт РІА "Новости" будзе асвятляць ход першынства не толькі на рускай, але і на мовах клубаў, якія выступяць на Mundialito - беларускай, іспанскай, італьянскай і партугальскай. У мікс-зоне чэмпіянату будзе працаваць спецыяльная зона інтэрв'ю - выязная студыя радыё Sputnik.

"На турніры сабраліся лепшыя клубы і гульцы. Я ўпэўнены, што нас чакае цікавае спаборніцтва. Цяжка сказаць, хто пераможа. Упершыню мы будзем гуляць у памяшканні. Але гэта частка стратэгіі па развіцці пляжнага футбола ва ўсім свеце. Мы адкрываем новыя гарызонты і асвойваем новыя кірункі", - сказаў на прэс-канферэнцыі ў МІА "Россия сегодня" генеральны дырэктар Сусветнай арганізацыі пляжнага футбола (BSWW) Габіна Рэналес.

Sputnik - адно з найбуйнейшых міжнародных СМІ, якое аб'ядноўвае мультымедыйныя краінавыя і рэгіянальныя інтэрнэт-сайты на 32 мовах, аналагавае і лічбавае радыёвяшчанне на рускай, англійскай і французскай ў 95 гарадах свету і ў інтэрнэце. Навінавыя стужкі Sputnik кругласутачна пастаўляюць інфармацыю вядучым выданням па ўсім свеце на англійскай, арабскай, іспанскай, кітайскай і фарсі. Аўдыторыя інфармацыйных рэсурсаў Sputnik складае больш за 50 мільёнаў наведвальнікаў у месяц, колькасць падпісчыкаў акаўнта Sputnik China ў сацсетцы "Вэйба" дасягае амаль 9 мільёнаў. У 22 рэдакцыйных цэнтрах па ўсім свеце ад Пекіна да Монтавідэа працуе звыш за тысячу чалавек дзясяткаў нацыянальнасцяў. Sputnik уваходзіць у Медыягрупу "Россия сегодня". Галаўны офіс Sputnik знаходзіцца ў Маскве.

МІА "Россия сегодня" - міжнародная медыягрупа, місіяй якой з'яўляецца аператыўнае і ўзважанае асвятленне падзей у свеце, інфармаванне аўдыторыі аб розных поглядах на ключавыя падзеі. МІА "Россия сегодня" прадстаўляе лінейку інфармацыйных рэсурсаў агенцтва: РІА "Новости", Спорт РІА "Новости", Нерухомасць РІА "Новости", Прайм, Рэйтынг РІА "Новости", замежным СМІ. За мяжой медыягрупа прадстаўлена міжнародным навінавым агенцтвам і радыё Sputnik.

Стужка навiн
0