10:30 20 сакавіка 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.11
  • EUR2.39
  • 100 RUB3.28
Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка

Азаранка справілася з 25-й ракеткай свету ў Акапулька

© AP / Aaron Favila
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
1210

Азаранка спатрэбілася адна гадзіна і 14 хвілін, каб адолець саперніцу, - яна аддала ёй усяго тры геймы.

МІНСК, 27 лют - Sputnik. Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка (№50 у рэйтынгу WTA) выйшла ў другі круг турніру ў мексіканскім Акапулька, паведамляе Sputnik.

У паядынку 1/16 фіналу адзіночнага разраду беларуска не пакінула шанцаў прадстаўніцы ЗША Даніэль Колінз (25) - 6:1, 6:2.

У 1/8 Азаранка сустрэнецца з немкай Таццянай Марыяй (69).

Напярэдадні экс-першая ракетка свету святкавала поспех у парным разрадзе: разам з кітаянкай Чжэй Сайсай у 1/8 фіналу яна адолела інтэрнацыянальны дуэт Сабрына Сантамарыя (ЗША) - Алекса Гуарачы (Чылі) з лікам 7:6 (7:3), 6:3.

За выхад у паўфінал Азаранка і Сайсай пазмагаюцца з немкай Лаурай Зігемунд і брытанкай Ёхана Конці.

Азаранка вярнулася ў Акапулька праз тры гады - у 2016 годзе яна прайшла ў 1/8, але далей не змагла працягнуць выступ з-за траўмы рукі.

У мінулым годзе турнір у Акапулька выйграла ўкраінская тэнісістка Леся Цурэнка.

Тэги:
Тэніс, Вікторыя Азаранка

Галоўныя тэмы