13:49 19 сакавіка 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.11
  • EUR2.40
  • 100 RUB3.27
Мяч у матчы па пляжным футболе сярод мужчын, архіўнае фота

БАТЭ сёння стартуе ў клубным ЧС па пляжным футболе

© Sputnik / Алексей Филиппов
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
1610

Упершыню з 2011 года турнір пройдзе не ў Бразіліі, матчы сусветнага першынства прыме маскоўскі спарткомплекс "Мегаспорт".

МІНСК, 27 лют - Sputnik. Барысаўскі БАТЭ сёння правядзе першы паядынак групавога раўнда клубнага Чэмпіянату свету па пляжным футболе, паведамляе Sputnik.

Сёння ў Маскве стартуе клубны ЧС па пляжным футболе. Упершыню з 2011 года турнір пройдзе не ў Бразіліі.

Удзел у сусветным першынстве прымуць восем каманд, падзеленых на дзве групы:

Квартэт А

  • "Спартак" (Расія)
  • БАТЭ (Беларусь)
  • "Спортынг" (Партугалія)
  • "Фламенга" (Бразілія)

Квартэт В

  • "Лакаматыў" (Расія)
  • "Брага" (Партугалія)
  • "Катанія" (Італія)
  • "Левантэ" (Іспанія)

Барысаўчане згуляюць у 20:30 супраць "Спортынга", заўтра іх чакае матч супраць "Фламенга" (18:00), а 1 сакавіка - паядынак супраць "Спартака" (14:00).

З кожнай групы ў паўфінал выйдуць па дзве наймацнейшыя каманды.

Дзеючым чэмпіёнам свету з'яўляецца "Лакаматыў".

Міжнароднае агенцтва і радыё Sputnik выступае медыяпартнёрам ЧС па пляжным футболе сярод клубаў (BSWW Mundialito de clubes).

Тэги:
Пляжны футбол, ФК "БАТЭ"

Галоўныя тэмы