11:06 20 сакавіка 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.11
  • EUR2.39
  • 100 RUB3.28
Пляжны футбол, архіўнае фота

Другое паражэнне запар: "пляжны" БАТЭ саступіў "Фламенга"

© Sputnik / Алексей Филиппов
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
Чэмпіянат свету па пляжным футболе - 2019 (9)
1310

Заключны тур групавога этапу пройдзе сёння - барысаўчане сустрэнуцца са "Спартаком".

МІНСК, 1 сак - Sputnik. Беларусы з БАТЭ прайгралі бразільцам з "Фламенга" ў матчы другога тура групавога этапу Чэмпіянату свету па пляжным футболе.

Гульня каманд групы А, якая адбылася ў чацвер у Маскве, скончылася з лікам 6:3 на карысць бразільцаў.

Напярэдадні барысаўчане саступілі партугальскаму "Спортынгу" з лікам 5:4 у дадатковы час.

Сёння ў заключным туры групавога этапу БАТЭ згуляе з маскоўскім "Спартаком", а "Фламенга" правядзе матч са "Спортынгам".

Міжнароднае агенцтва і радыё Sputnik выступае медыяпартнёрам чэмпіянату свету па пляжным футболе сярод клубаў (BSWW Mundialito de clubes).

Тэмы:
Чэмпіянат свету па пляжным футболе - 2019 (9)
Тэги:
Пляжны футбол, Масква

Галоўныя тэмы