11:10 20 сакавіка 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.11
  • EUR2.39
  • 100 RUB3.28
Брэсцкае Дынама другі год запар перамагае ў БАТЭ і заваёўвае Суперкубак

Брэсцкае "Дынама" другі год запар перамагае ў БАТЭ і заваёўвае Суперкубак

© Sputnik / Виктор Толочко
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
22 0 0

Матч выдаўся па-сапраўднаму эмацыйным, хоць і меў шмат парушэнняў - на дваіх каманды атрымалі дзесяць "гарчычнікаў".

МІНСК, 3 сак - Sputnik. Футбольны клуб "Дынама-Брэст" выйграў Суперкубак Беларусі па футболе, паведамляе карэспандэнт Sputnik.

Стадыён футбольнага клуба "Мінск" другі раз запар прымаў матч за Суперкубак, і другі раз запар за трафей біліся Барысаўскі БАТЭ і Брэсцкае "Дынама". Гульня завяршылася перамогай берасцейцаў з лікам 3:1 (1:0, 2:1). У складзе "дынамаўцаў" адзначыліся Дзяніс Лапцеў (40-я хвіліна), Павел Савіцкі (80), яшчэ адзін гол забіў у свае вароты гулец "жоўта-сініх" Аляксандр Філіповіч (74). У БАТЭ з пенальці вызначыўся Мукам (49).

Дарэчы, гульня мела шмат парушэнняў правілаў як з боку БАТЭ, так і з боку "Дынама-Брэст" - на дваіх каманды атрымалі дзесяць "гарчычнікаў".

Брестское Динамо стало обладателем Суперкубка - 2019
© Sputnik / Виктор Толочко
Брэсцкае "Дынама" другі год запар заваёўвае Суперкубак

За паядынкам з трыбун назіраў прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас, які таксама ўзначальвае Беларускую федэрацыю футбола.

Берасцейцы другі год запар бяруць Суперкубак. Нагадаем, у мінулым годзе яны ўзялі трафей, таксама абыграўшы БАТЭ (2:1).

Барысаўскі клуб сем разоў заваёўваў Суперкубак.

Тэги:
Суперкубак Беларусі, ФК "Дынама" (Брэст), ФК "БАТЭ"

Галоўныя тэмы