13:12 19 сакавіка 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.11
  • EUR2.40
  • 100 RUB3.27
Азаранка згуляе супраць Лапко на старце турніру ў Індыян-Уэлсе

Азаранка згуляе супраць Лапко на старце турніру ў Індыян-Уэлсе

© AFP 2019 / PEDRO PARDO
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
1610

У другім крузе пераможцу супрацьстаяння будзе чакаць амерыканка Серэна Уільямс.

МІНСК, 5 сак - Sputnik. Беларускія тэнісісткі Вікторыя Азаранка (№48 у рэйтынгу WTA) і Вера Лапко (62) сустрэнуцца ў першым крузе турніру ў амерыканскім Індыян-Уэлсе, паведамляе Sputnik.

Турнір катэгорыі "Прэм'ер" з прызавым фондам больш за дзевяць мільёнаў долараў стартуе 6 сакавіка. У спаборніцтвах удзел прымуць чатыры прадстаўніцы Беларусі: Вікторыя Азаранка, Вера Лапко, Аляксандра Сасновіч (34) і Арына Сабаленка (9).

У 1/64 фіналу Азаранка пазмагаецца супраць Лапко. Паядынак запланаваны на 7 сакавіка. Пераможца ў другім крузе сустрэнецца з амерыканкай Серэнай Уільямс (10).

Сабаленка і Сасновіч пачнуць выступленне ў Індыян-Уэлсе з другога круга. Сабаленка згуляе супраць мацнейшай у пары Айла Тамляновіч (44, Аўстралія) - Алізе Корне (52, Францыя). Сасновіч выйдзе на корт супраць пераможцы матчу Кацярына Сінякова (42, Чэхія) - тэнісісткі, якая пераадолела кваліфікацыю.

У мінулым годзе турнір у Індыян-Уэлсе выйграла японка Наомі Осака. Азаранка двойчы перамагала тут - у 2012 і 2016 гадах.

У мінулыя выхадныя Азаранка ў пары з кітаянкай Чжэн Сайсай заваявала трафей у мексіканскім Акапулька. Гэты тытул стаў для беларускай тэнісісткі першым пасля таго, як у снежні 2016 года яна нарадзіла сына Леа.

Тэги:
Вера Лапко, Вікторыя Азаранка, Тэніс

Галоўныя тэмы